Краiна у кратах

Рака, што цяче ля карчмы,
Ды каля моста - мур.
Трынаццаць літар на ім.
У літарах смур.

Маёр, што той надпіс чытаў,
Адышоў ні з чым -
Можа меўся на ўвазе Нью-Ёрк,
Мо Старажытны Рым?

Краіна ў кратах!
Краіна ў кратах!

Штодня фарбавалі мур,
Каб той лозунг знік.
Бо ён быў патрэбны ўсім,
Як у боце - цвік.

Штодня працаваў маляр,
Працаваў дарма.
Надпіс бачны быў, як і раней.
Ды рагатала карчма.

Краіна ў кратах!
Краіна ў кратах!

Рака, што цяче ля карчмы,
Ды каля моста - мур.
Зараз чорная пляма на ім.
Пад плямай той смур.

Маучаць злыя словы пад ёй
Ужо шмат гадоў.
Але ж кожны ведае, што
Пад чорай плямай - ізноў -

Краіна ў кратах!
Краіна ў кратах... Ізноў!


1989, LP/CD 'Чужаніца', тэкст песні. Музыка - Сяржук Краўчанка, Кірыл Шэвандо.


Рецензии