Дзедавыя медалi

Пра вайну чытаў я, толькі ледзь
Вольныя часіны выпадалі,
Прыбягаў у дзедаў дом глядзець
На бліскучы ордэн і медалі.

Ён таксама некалі цаляў
У вясёлых гансаў-акупантаў,
Сьмерць ня раз кружылася каля…
Толькі ўпаў, аглушаны брызантам.

“Рус, здафайся! Скідвай рамяні”,
Потым - Рур, ды чорны пот палону…
На чужой, страшэннай глыбіні,
Чуліся бясьсільныя  праклёны.

Пераможны сорак пяты год…
Ціха дзед зьявіўся на сьвітанку,
А яго сустрэла ля варот.
Не, не толькі жонка, – партызанка.

Скончыліся войны… Час іх зжэр…
Ім салютам - шэпт дняпроўскай хвалі.
І хвалююць праўнукаў цяпер
Цьмяныя ваенныя медалі.
2005.


Рецензии