О скромности... бел

Аб сціпласці...

Паэтаў, кажуць, красілі заўжды
Прыгожыя і сціплыя ўласцівасці?
Усё лухта! Не тыя ўжо гады,
І мне, сябры, прабачце, не да сціпласці.

Мой знак – Авен, стыхіі знак – агонь,
У тым – мая планіда чалавечая.
А на задворках таленту свайго
І так праседзела амаль паўвека я!

Не вылучыць і не ускалыхне
Матлянне між апошнімі і першымі.
Хачу, каб людзі ведалі мяне
І грэлі душы над маімі вершамі!

О, Муза, твой караючы бізун,
Мне не дае ад сціпласці затойвацца
І ў адзіноце абраняць слязу,
Калі радком душа мая патоліцца.

Так! Пацягну свой крыж я на гару.
Не! Не вымольваю сабе я міласці.
Надыйдзе час – няхай і я памру,
Але сваёю смерцю, не ад сціпласці!


Рецензии
Адкудзь бяруцца прыгожыя вершы?
чытаю чацьвёрты, яшчэ ў серцы першы

З цяплом душы, Леанід

Леонид Крученко   11.05.2010 20:24     Заявить о нарушении
Такі ж ведала, што адгукнуцца землякі! Вось, стварыла сёння папку, буду выкладваць цяпер беларускія вершы.
Ваш водгук, Леанід -- асалода для душы!

Тамара Кошевая   11.05.2010 11:11   Заявить о нарушении
Вельмі добрае пачынанне! беларусіх вершаў вельмі мала та гэтых старонках. Буду часценька Вас наведаваць!
Дзякую!

Леонид Крученко   11.05.2010 11:22   Заявить о нарушении
Калі ласка, завітвайце!

Тамара Кошевая   11.05.2010 23:08   Заявить о нарушении