Измученная праздниками... бел

ЗАКАТАВАНАЯ СВЯТАМІ

Святочныя насталі дні,
Якіх ужо даўно чакалі,
Сярод агульнай мітусні
Плыву, нібы на ўласнай хвалі.

Магу я хоць на нейкі час
Забыцца на гулянку тую,
Як хораша, што ў гэты раз
Мерапрыемствы не рыхтую!

Для весялейшага жыцця
Ляціць народ на плошчу з хаты…
О, людцы, вам усім няўцям,
Як могуць надакучыць святы!

І, можа быць, упершыню
Імкнуся я праз плынь людскую –
У другі бок, у цішыню,
Дзе не пяюць і не святкуюць.

Прыемна мне забіцца ў кут,
У самыя лясныя нетры,
Тут, у карункавым цяньку
Трымціць гарачае паветра.

Штылюе неба нада мной,
Хаду спыніла хмарка-ветразь,
А на прагаліне лясной
Цвіце і млява пахне верас.

Пад цвірк шчагла і вераб’я
Пішу да новай песні ноты…
Сам на сам тут душа мая
Святкуе слодыч адзіноты!


Рецензии
Выдатна))) З узростам таксама перастаў святы любіць) Салюты наогул раздражняць сталі) Святы гэта больш для дзяцей)

Олег Рычихин   13.04.2020 17:48     Заявить о нарушении
Дзякуй, Алег, што завіталі. Усё жыццё гэтыя святы
рыхтую для іншых, а сама заўсёды за кулісамі
напружана назіраю, как усё было ідэальна.
Тут у мяне ёсць папка беларускіх вершаў.
http://stihi.ru/avtor/eloel&book=5#5

Тамара Кошевая   13.04.2020 18:52   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.