Чужанiца

Чужаніца жыве побач,
Уключае U2.
BBC па начох ловіць,
Аж чуваць за вярсту.

Чужаніца PALL MALL паліць.
Глядзіць HARD DAY'S NIGHT,
Ён чытае стары ТІМЕ,
Там агляд пра наш край.

Я адчуваю нярвовы сум,
Я палю шмат.
Я шпацырую заўжды адзін,
Сам сабе брат.

Чужаніца жыве побач.
У люстэрка гляджу.
Там замест майго твару -
Толькі кроплі дажджу.

Я адчуваю нярвовы сум,
Я палю шмат.
Я шпацырую заўжды адзін,
Сам сабе брат.


1989, LP/CD 'Чужаніца', тэкст песні. Музыка - Слава Корань.


Рецензии