Iржавыя днi

На небе іржа - калі я гляджу на неба.
Шукаю цябе. На дзявочых вачах іржа.
На сонцы іржа - калі я гляджу на сонца.
Шукаю цябе. Ды на тварах кабет іржа.

Гаспадары краіны -
Навошта вы мне, навошта я вам?
Сум свой адчуваю
Я сам, толькі я сам.

На сэрцы іржа - калі я цябе кахаю.
На зорах іржа. Я падобны на колер зор.
Шукаю цябе. Ды вецер іржавы над намі.
Кахаю цябе. Ды пахне іржой чабор.

Гаспадары краіны -
Навошта вы мне, навошта я вам?
Сум свой адчуваю
Я сам, толькі я сам.

Іржавыя дні, ды ночы нібы з жалеза.
Іржавыя дні. У паветры - сталёвы пах.
Іржавыя дні. Крыві чалавечай колер.
Іржавыя дні, ды бліскучы* метал у снах.

Гаспадары краіны -
Навошта вы мне, навошта я вам?
Сум свой адчуваю
Я сам, толькі я сам.


1989, LP/CD 'Чужаніца', тэкст песні. Музыка - Слава Корань

* на стужцы - 'здаровы'.


Рецензии
Адна з самых частых песень, якая прайграецца на маім унутраным ментальным прайгравальніку, калі я іду па Варшаве...

Sad Eyes   07.05.2010 19:42     Заявить о нарушении
Мне таксама песьня падабаецца, нават цяпер.

Феликс Аксёнцев   07.05.2010 22:32   Заявить о нарушении
"Нават цяпер"... :)))

Sad Eyes   22.05.2010 22:48   Заявить о нарушении