Героям
І крывёю паліўшы траву,
Заплацілі жыццём вы свабодзе.
І з нябёс сёння вас пазаву.
Пазаву, каб падзякаваць шчыра,
Пакланіцца героям вайны,
Тым, што дзеля свабоды і міру
Разагнуць не хацелі спіны.
Тым, якія не зналі спачынку,
Ад пачатку вайны да канца
Рвалі жылы за метры зямлінкі...
Камандзірам и простым байцам.
Пазаву кжны цень на малітву
За блакіткае неба, і ціш,
І за тых, хто крывавую бітву
Прыняў смела і адляцеў увысь.
Пазаву, каб ў любові прызнацца
Да акенцаў, бярозак, дарог...
Гэты свет будзе вечна трымацца,
Пакуль у сэрцы падзяка і Бог.
Падарунак мы ваш не забудзем,
Зробім усё, каб яго захаваць...
Пазаву вас, вялікія людзі,
Каб усім светам чесць вам аддаць.
Каб вы ведалі, што нездарма ўсё,
І ў акопах закончылі шлях,
Каб убычылі, як уздымаўся
Незалежны з арнаментам сцяг.
03.05.2010.
Свидетельство о публикации №110050500223
Ды і непатрэбныя яны тут...
Дзякуй.
Володько Анна 06.05.2010 20:48 Заявить о нарушении