Шчасце спаткання

Сонечны дзiўны твар,
Мелагучныя словы-пытаннi...
Я жадаю, каб ты паклiкаў,
Паклiкаў мяне на спатканне.

Мы прайдземся з табой, каб бачылi
I зайздросна расчаравалiся
Мае сябры, якiя тлумачылi,
Што у нас не атрымаецца...

На ўсмешках зайграе сонейка,
I пяшчотны яскравы прамень
Мае сэрца аблашчыць поўненька,
Дабрыней падмянiўшы камень.

Ты да думак маiх дакранiся,
На хвiлiну сабе ўявi:
Калi б мары мае адбылiся,
Больш шчаслiвай не быць на Зямлi...
***


Рецензии