1

Бог таньчыў між сузор'яў ночы
Адвечны просты танец свой.
Стамлёныя ж чаканнем вочы
Наўрад ці бачылі яго.

Але сваім пасохлым веццем
Чула ў паветры ўскалых,
Калі ў нейкай непрыкмеце
Рукой праводзіў каля іх.

І чула музыкі дыханне
Кожным пажухлым кіпцюрком.
З хрыпцою дудкі нараканне,
І барабану  дум-дум-том...

А бог бясконца неяк таньчыў,
Бы адпраўляў яе ў шлях.
Яна ж ўсё болей высыхала,
Жыццё губляла на вачах...


Рецензии