Нам трэба жыць Чарнобыль

Мы тут жылі, жывём, нам трэба жыць,
Не пакідаючы бацькоўскае дарогі –
У сэрцы і з Чарнобылем, і з Богам,
Распнутым некалі Пілатам на крыжы.

Мы тут, сярод параненай зямлі,
Ахрышчаныя стронцыевым пылам…
Ахвяры ці злачынцы, Божа мілы,
Дагэтуль разабрацца не змаглі.

Мы тут усе заложнікі бяды,
Не адвядзеш яе, не пераможаш…
Вялікі дзякуй, літасьцівы Божа,
Што ты ня зьбег адгэтуль нікуды!
1991.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →