Заплюшчу вочы...

Заплюшчу вочы – і ў нябёсы ўзлячу абпаленай душою,
У думках Богу памалюся, пагавару сама з сабою.
Ды што нябёсы – царства свету? Ці той бальзам
                гаюча-горкі?
Я ж не шукаю спакаення. Я душу вылечу гаворкай…
Паволі сонца сядзе колам, загасне свет нябёсаў у зорках,
І я са стомленай душою ступлю на снег
                халодна-колкі.
Растопіць сэрца лёд спякотай, разбудзіць вёсны – 
І   пальецца ручай да светлых успамінаў
І да чужых каменных сэрцаў…
Прайду па полю ды ўсміхнуся я прыгажосці
                бела-звонкай
І  закрычу пераканана:
- У небе – Бог. І Ён не лечыць людзей Зямлі
                сваёй гаворкай!


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →