Малiцца

            Светлай памяці бабулі Марыі


Я апускаю галаву і на калені падаю
Перад Жанчынай, пахаваўшай
                ўласнае дзіця.
І баюся паглядзець ёй у вочы,
Каб не захлынуцца ў горы і смутку.
І не ведаю, што  трэба сказаць,
Каб лішні раз не зрабіць ёй балюча.
А пад столлю, ў ручніках, патанае абраз.
Зверху ўніз глядзіць на нас
Маці Боская – Марыя.
І толькі ёй, спазнаўшай  такое ж  гора, вядома,               
Што трэба скласці далоні і маліцца
За выратаванне Душы


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →