Наказ

На прыканцы жыцця,
Перад парогам вечнасці,
Прасіла ў Бога  маці
Сваім дзецям чалавечнасці:
Крый Божа, малое пакрыўдзіць.
Крый Божа,старога зняважыць.
Крый Божа, забіць чалавека.
Крый Божа, Радзіме здрадзіць.
І яе  словы ціха ў вы-рай адляталі,
Паміж  імклівых хмар  маланкамі луналі…
Благаслаўлёныя, асвечаныя небам,
Ліліся словы ў сэрца дзецям срэбрам –
Дажджом вада святы наказ  шаптала:
Крый Божа, малое пакрыўдзіць.
Крый Божа,старога зняважыць.
Крый Божа, забіць чалавека.
Крый Божа, Радзіме здрадзіць.
… А маці са спакойнаю душою памірала.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →