У адзiноце
Акварэллю малюеш свет
У адзіноце на белых шпалерах
Халодных хрушчоўскіх сцен.
Чуеш вецер з адчыненых вокнаў,
Бачыш сонейка, цёплы свет.
Ноччу зоркі на небе лічыш,
Чуеш нечы самотны шэпт.
Ты не ведаеш дрэнных казак,
Марыш з кімсьці сустрэць світанак,
Басанож пад дажджом нясешся,
З адвячорку чакаеш ранак.
Ты жывеш недзе ў іншым свеце,
Дзе рэалій няма зусім.
Дзе свабода мяжуе з радасцю,
І не стрымліваецца нікім.
У рэальнасці ўсё вельмі жорстка,
Згубіш сваё, чужое знаходзіш.
Чужое не трэба, сваё не вернецца.
Плачаш. Не трэба. Міма праходзіш.
Ідзеш скрозь натоўп чалавекаў-нашчадкаў,
Шукаеш сярод іх свой промень святла.
І бачыш... Ідзеш, заварожана ззяеш...
Ты бачыш... Ты бачыш! Нарэшце знайшла...
Свидетельство о публикации №110032309816