Мой шэры край, гаротны рай...

Мой шэры край, гаротны рай,
Падараваны сумным лёсам,
Твае льнавокія нябёсы
Няўхільна сочаць. Правярай,

Ці ажыву, нарэшце, зноў,
Ці смогуць загаіцца раны.
Навошта мне падаравана
Такая лютая любоў?


Рецензии
Дзякуй вам за добрыя вершы! І яшчэ мне вельмі спадабалася тое,што вы уважліва чытаеце і пішаце слушныя рэцэнзіі!Поспехау у творчасці,рады спаткаць!

Владимир Гайдук   03.01.2017 16:26     Заявить о нарушении
І вам дзякуй -- што чытаеце,што адгукнуліся. Кожнаму паэту патрэбна добрае слова! Натхнення вам у новым годзе!

Елена Свечникова   04.01.2017 16:18   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.