У бары

Ты зрабіу для мяне падарунак,
Кветак дзіуны вялікі букет,
І знайшоу у маім сэрцы прытулак,
І праліу на мяне яркі свет.

У кожнай кветачцы сіла прызнання,
Яна песціць, мілуе, заве,
Да Душы завітала каханне,
І я толькі жадаю цябе.

У тым букеце рамонкі і мята,
Васількі і духмяны чабор,
І я толькі сама вінавата,
Што  пайшла за табою у бор.

Пах тых кветак мяне заварожыу,
Захмялела мая галава,
Хто вярнуцца да дому паможа,
Каб дзяучынай застацца змагла.

Я хацела з табой абдымацца,
І букет мой зваліуся да ног,
Не магла ад цябе адарвацца,
Ты каханне знайсцi дапамог.

Зараз я ні аб чым не шкадую,
Пах рамонак мне сніцца у начы,
Не вядзі у бор дзяучыну другую,
Мне адзінай букеты дары.


Рецензии
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.