Восень абменьвае

Восень 
абменьвае
тваю непрытомнасць
на воплеск шалёны кахання.
А ты, разгублены
яе нечаканай шчодрасцю,
не заўважаеш,
што момант падману
зусім блізка…
І вось, нехта чужы і пагардлівы
ўжо сагрэе цябе новай зімою.
Ты толькі пасля  не плач:
твае слёзы  ўсё роўна
застынуць ненароджанымі
і разаб’юцца
аб тысячы безнадзейных  пачуццяў,
якія  толькі я буду доўга лічыць
бяссоннаю ноччу.


Рецензии
Так прыемна бачыць родную мову, асаблiвы калi яна сплецена у такiя цiкавыя вершы!)
З павагай,

Егор Лобашов   20.03.2010 23:42     Заявить о нарушении
Спадар Ягор, шчырае дзякуй за цёплыя словы ў адрас майго верша!
З павагай да ВАС,

Ирина Шабулдаева   21.03.2010 02:37   Заявить о нарушении