Я сонную вясну закалыхаю

Маю вясну яшчэ высока песціць сонца,
А я яе ў чаканні спавіваю.
«Дурная! - скажаш  ты, бы жартам, пры сустрэчы.-
Ну хто ж вясну ў пялюшкі захінае?»

 А мне так радасна, што яго словы – вецер:
Ніхто іх на імгненне не стрымае,
Не прачытае, не пачуе, не прыкмеціць
Ні ў красавіцкім дні, ні ў зялёным маі.

Адыдзе дзень, наступіць ноч-ціхоня,
Мядзведзіца ў поўні  зноў растане.
І раптам  у сваіх далонях, усім на зайздрасць,
Я сонную вясну закалыхаю.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →