Самазабойцам

Застацца жыць на роднае зямлі,
Тады, як лёс нявечыць, трушчыць, круціць…
Насуперак палонцы і пятлі,
Сьмярдзючым нарам, кулі ці атруце.

Застацца жыць хаця б яшчэ таму,
Каб перажыць чарговую карыду,
Прайсці і ганьбу, і паклёпы, і турму
І стаць вышэй людскога суіцыду.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →