Аднак

Ты верыш, што дзень нарэшце
Сыдзе за гай басанож,
Ўцячэ, як вада праз рэшата…
Ты верыш у гэта.
Ды ўсё ж…

Ты ведаеш, ноч загіне,
Пакінуўшы шызы след.
Вось яна – стылая, сіняя…
Ты ведаеш гэта.
Але…

Ты ўпэўнены, юны ранак,
Такі ж, як і ты, дзівак,
Звонка гукне на ганак…
Ты ўпэўнены ў тым.
Аднак…
1991.


Рецензии