Жо ты л ст

Жоўты ліст ціха падае долу...
Хуткі вецер у прасторы застыў...
Ліст жаліўся шэптам зямлі на нядолю,
Вініў ва ўсім ветра-гарэзы парыў.

А вецер маўчаў... Затаіўся... Прыціх...
І толькі ледзь-ледзь калыхаліся травы.
Баяўся суровых тых поглядаў іх,
Баяўся пачаць свае гулі-забавы.

А ліст усе падаў... Чаканне расло...
А побач... Другі, трэці ліст пажаўцелы!
І нешта чароўнае ў гэтым было:
Баль жоўтых лістоў: незвычайны, свабодны, нясмелы...


Рецензии