Вожык за Тэмзаю бел

Мае фарбы, яны бяз колеру.
На парваным халсце малюю.
Ёсць дзяўчыны - кахання донары,
Я ўвесь час выбіраў ня тую.
Вось і выйшаў мастак ніякі
І карціны зусім ніякія.
Ты глядзела мульты Міядзакі?
Ну і як табе? Добрыя, мяккія…
Я ж малюю, усё нібы крэмзаю
Па душы сваёй гострым ножыкам.
Ты далёка, а я за Тэмзаю.
Можна, стану тваім Вожыкам?


Рецензии