Спадн ца

Сёння ў нашай вёсцы свята-
Будзе  восеньскі кірмаш!
Гэтак дзесяць год прынята,
Прыязджаюць усе да нас.
Ужо зранку мне старая
Жыць спакойна не дае.
Каб узяла яе ліхая!
Прагудзела вушы усе.
Мне гаворыць: “Ты, Васілька,
На кірмаш хутчэй ідзі.
І прыдбай сабе што хочаш,
Мне ж спадніцу ты купі.
Ці ружову, ці блакітну,
Каб улезла ў яе я.”
Ой, жа Божа ж, ты мой мілы!
Дзе б схадзіла бы сама.
Ну дык добра. Ужо схаджу я,
Трэба вілы паглядзець.
Ох, удумала старая!
Дай галошы хоць надзець.
Вось прыходжу на кірмаш я-
Там і людзі, гоман, смех.
Павітаўся я з сябрамі,
Выпіць з імі тут не грэх!
Вось і чарка, там другая,
На сваё забыўся я.
Пра спадніцу успамінаю
Ўжо крыху я пасля!!
Падбягаю я да цёткі:
“Ты галубачка мая!
Дай жа ж мне вунь ту спадніцу,
Каб не ганьбіла жана.”
Вось пад вечар я прыходжу,
А Марыся на мяне:
  “Дзе ты швендаўся, дзяціна?
Ты шчэ п’яны?! Я ж цябе!..”
“Супакойся ты, жанчына.
Я табе ўсё купіў.
Што я выпіў – ёсць прычына, “-
Так ёй я і гаварыў.
Паглядзела на спадніцу
жонка мілая мая,
Свае вочы акругліла-
“Што купіў ты мне, свіння!?”
Я гляджу спадніца. Міні .
Як не угледзеў я тады?!
Ты казала, што ружову.
Вось цяпер і не крычы.

Зразумець вас вельмі цяжка.
Што, кабеты вам жадаць?
 Трэба менш вам сваіх любых
За  спадніцай пасылаць.
І тады у нас не будзе
Той спакусы выпіваць.
Не умее зараз хлопец
Вам спадніцы выбіраць


Рецензии