***

                Радуніца
 маім землякам - жыхарам адселенай вескі Рудня-Шлягіна Веткаўскага раёна
прысвячаецца

Гэты дзень ён для многіх святы,
А для нас асаблівы да скону,
Не спыняюць машыны пасты,
Дазваляюць нам ехаць у “зону “.

Я гляжу на сваіх землякоў
І заходзіцца сэрца ад болю,
Лёс пакінуў нас без каранёў,
Чарнабыллем адмечаны долі...

На пагосце магілы дзядоў,
Як і мы без віны вінаваты,
Сустракаюць яны сваякоў
Раз у год... Гэта сумнае свята...

Пастаю каля родных крыжоў
І паціху пайду да двара,
Дзе мой род жыў з прадвеку вякоў,
Дзе дзяцінства прамчала пара.

Вось і роднага дому парог...
Я прысяду на ім у адчаю,
Колькі пройдзена розных дарог,
Толькі лепшай зямлі не знайшла я...

Хмызняком зарастае наш сад
І струхнела старая студня...
Калі б можна вярнуцца назад
Да цябе, мая родная Рудня...

Тут суседзяў маіх двары,
Дзе і спрэчкі былі, і гулянкі,
Працавалі ад самай зары
І гулялі да самага ранку.

Тут любілі прымаць гасцей
І любілі хадзіць у госці,
А цяпер сустракаюцца ўсе
Раз у год, ды і то - на пагосце.

Я гляджу на маіх землякоў,
Што па вёсцы знявечанай ходзць ...
Божа, будзь міласэрдны: хай зноў   
Усе сустрэнуцца  ў будучым годзе.


Рецензии
Вот и я, когда-то, в 1987, видя пустые украинские деревни, пустой город Припять, все думал, как же тяжело людям покидать те места, где прошло детство, а у кого-то и почти вся жизнь...

Сергей Владимир   26.01.2010 17:33     Заявить о нарушении
спасибо за понимание - ощущение невосполнимой утраты с каждым днем становится только острее

Тимошкова Алефтина   26.01.2010 19:54   Заявить о нарушении