Cancel

Мой манітор заплюшчыў вочы,
памерлі віртуальныя вар’яты.
Мы зразумелі толькі ўночы,
што нас дастала гэта свята:
рэкламы, скідкі, тэлэфоны.
Я так стаміўся ад бязглуздых паўз.
Замест людзей ідуць драконы
і ашалелы Санта-Клаўс.

Экватар да болю сцягнуў паясы
і я, прадчуваючы змены,
спыніўся разгледзець блакітныя вены.

І шэраг прывідаў сышоў з паласы,
і свята спявала на ўсе галасы.
Я ціскаю клавіш “Адмена”...


Рецензии