Пачынаем вечарыну...

Пачынаем вечарыну:
чаркі, тосты, карагоды,
мітусня з адрэналіну
і вар’яцкія прыгоды.

Нешта дзядзька-тэлэвізар
нам у вочы выпрагае.
Новы Год без антыфрызу
гімнам бьецца і сцягамі.

Па мазгах дзяўбе гадзіннік,
надрываюцца петарды.
Я, напэўна, вечны цынік:
падарункі здзьмуў у карты.

Свет дрыжыць ад брудных спеваў,
у салаце твары стынуць.
Пад шыкоўным хвойным дрэвам
пачынаем вечарыну...


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →