Туга аб каханай

Туга аб каханай
На краю абветраннай зямлі,
Дзе нябёсы сіні і высокі,
Дзе ніколі людзі не былі,
Там жыве адзіная, далёка.
Церам там блакітны – за аблокі,
Там анёлы з белымі крыламі,
Там мяне каханая далёка
Сумнымі чакае вечарамі.

Заўтра я ці буду паміж вас –
Мне пакуль што гэта невядома.
Паасобку кожнага ў свой час,
Нас аднойчы пазавуць дадому.
Я пакіну грэшную зямлю,
У вандроўе доўгае пушчуся.
Над палямі птушкай палячу
І над пушчамі радзімай Беларусі.

На краю абветраннай зямлі,
Дзе нябёсы сіні і высокі,
Дзе ніколі людзі не былі,
Там жыве адзіная, далёка.
Да каханай на калені я
Прыпаду стамлёнаю душою:
“Як скажы ты без мяне была?
Як нам добра, любачка, з табою!”.


Рецензии