Пророчество

1. “Гора!” – (1)
2. Гаворыць гайворан, (2)
3. Відушча вяшчаюць прарокі: (3)
4. Народы, замкнутыя ў высях каменных яшчэ Аляксандрам Вялікім, (7)
5. На роўнядзь Еўропы аднойчы лавінаю жоўтаю хлынуць бязлікай.   (7)
6. О, Гога й Магога! Якое таемнае, цяжка-жахлівае слова, --                (7)
7. Не спыніць нічога нячыстае племя – пакіне пустэльні! За цёмнымі спінамі – змова! (9)
8. Там двадцаць стагоддзяў збіралі народы аслабшыя сілы і зброю для Божае кары. (9)
9. Дарма не прыходзяць на грэшныя душы людзей ні вайна, ні пажары… (7)
10. Пакуль за Вялікай сцяной, (3)
11. Нібы бомба, не выбухне дух Немізіды, (4)
12. Пакуль за Кітайскай сцяной яшчэ ціха і мірна, (5)
13. Пакуль за гарамі Цянь-Шаня, гранітнаю брамаю міра, (6)
14. Вулкан не рвануўся стоядзерным грыбам, маланкай не бліснула помста – (7)
15. Пакайцеся, людзі, бо час не чакае, праз дзесяць гадоў можа быць ужо позна, (8)
16. Бо дваццаць стагодзяў, ці болей (?) збіралі плямёны аслаблыя сілы для кары апошняй (9)
17. І сілішча прыйдзе ў Еўропу, -- куды вам цягацца з дзікунскай ардою, узброеным хліпкаю моцай? (10)
18. Дзве тысячы дзён і начэй гарэцьмуць у полымі дзіды й мячы абасечныя жудасных Гогі й Магогі – (11)
19. І ўсё не згараць, бо яшчэ пяцьсот раз будзе ўсходзіць у небе задымленым сонца над горам і плачам людскім, чалавечым, (12)
20. І гэта не ўсё, бо яшчэ пяцьдзесят доўгіх дзён і начэй дагарацьмуць мячы абасечныя жудасных Гогі  й Магогі, і потым, (13)
21. Яшчэ праз пяць дзён пераўтворыцца зброя нарэшце у попел, і сканаюць Магогі, і расчыняцца вечнасці дзверы – (12)
22. Так што кайцеся, людзі, бо не я тут гавора пра Гогу й Магогу. Так вяшчалі прарокі ад пачатку стварэння сусветаў, (11)
23. Што сілішча прыйдзе ў Еўропу, куды вам цягацца з дзікунскай ардою, узброеным дохлай культурай? (10)
24. Там семдзесят пяць мо стагодзяў збіралі плямёны знямоглыя сілы для Божае бітвы апошняй, -- (9)
25. Пакайцеся, людзі, бо час не чакае, праз дзесяць гадоў пэўна будзе ўжо позна: (8)
26. Вунь там, за Вялікай сцяною, адплата рыхтуецца, блізіцца помста – (7)
27. ТО НЕ Я ВАМ ГАВОРА – ВЯШЧАЮЦЬ ПРАРОКІ Ў ПІСАННЯХ СВЯТЫХ, (6)
28. ТАК СКАЗАЛІ ВІДУШЧЫЯ СТАРЦЫ, АПОСТАЛЫ ВЕРЫ ХРЫСТОВАЙ:   (6)
29. КАЛІ БУДЗЕ РАСПУСТНЫ САДОМ І ГАМОРА Ў АБЛУДНАЙ ЕЎРОПЕ --   (6)
30. Народы, замкнутыя ў высях каменных яшчэ Аляксандрам Вялікім, (7)
31. Аднойчы наступяць на сытае горла Еўропы старой,  старажытнай, страхотнай блудніцы, (9)
32. Што заўецца вужакай яна, зашыпіць пад каваным абцасам гадзюкай: (7)
33. Не спародзіць бабулька сівая цара Гедэона альбо Гедэміна, (7)
34. То не жарцікі вам – то бязлікае Гога й Магога, (5)
35. Калі хлыне яно – не пакіне нічога… (4)
36. Так вяшчаюць прарокі пад Богам. (3)
37. А дарма не гавораць (2)
38. Прарокі:
39. Людзі крокамі крычаць: не адпрэчаць і прарокі патарочы –
40. Прытча простая такая, як парча: напрарочылі прарокі нам “пячаць”!
                1995г


Рецензии