Залатыя мiроны

Некалі сьвет жыў па іншых законах,
Шмат надаралася дзіваў тады –
Ладзілі срэбныя птушкі міроны
З тымі, чый колер быў залаты.
Разам  шугалі ў бязьмежнае неба,
Разам птушыны ўчынялі разбой.
Рваў цішыню іх сумесны малебен
Трэснутай іерыхонскай трубой.
Ды з вышыні, наглядзеўшыся ўволю
На чалавечы падман і хаўрус,
Срэбныя сталі чарней ад вугольля,
Лепшы забралі прытулак і кус.
Залатакрылым і безабаронным
Чорныя вынесьлі хцівы прысуд…
І назаўжды залатыя міроны
Зьніклі і болей не зьявяцца тут.
2000.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →