Паненка дажджу

Нудны дождж а дзесятай гадзіне,
Калі вечар халодны снуе
Пракаветнай журбы павуціньне,
Выгнаў з дому нарэшце мяне.
Сярод вуліц, цемрай параненых,
Па траншэях сцішэлых двароў,
Стану блукаць да самай раніцы,
Каб сустрэць яе постаць ізноў.
Раскажу ёй, такой таямнічай,
Пекнай панначцы мокрых начэй,
Як, бяздумна парушыўшы звычай,
Я сыйшоў ад цяпла і людзей.
“Ты паслухай, пад шчыльным дахам
Толькі ціша ды супакой…
Вось таму я без жалю і жаху
Пабягу напрасткі за табой”.
Засьмяялася пекная пані,
Стрэсла кроплі з доўгай касы
І прапала ў халодным тумане,
Там, дзе ўпаў на зямлю небасхіл.
1989.


Рецензии