Цень
Цень чорны, ціхім крокам, рухаецца ў двор.
Той цень - душы маёй і смутак і нуда,
Слез із вачэй маіх празрыстая вада.
Б'е пульсам боль у заблудных думках,
І ва ўяўленні паўстаюць маркотныя малюнкі.
І скроні цісьне, што маланкі ў вачах,
І дзікаю істотаю залазіць у розум жах.
Становішча душы на грані знясілення,
Імкнуся рухацца ў жаданні пазбаўлення,
Ад гэтай хмары, што жыцце накрыла,
Сабе ва ўладу розум захапіла.
Скрозь цемры шчыльную заслону да сьвятла,
Адтуль, куды мяне памылка лёсу завяла.
Да зорак прамянёў, цурчання раўчука,
Каб захапіла дух ад шчасьця, нібы ў хлапчука.
І я дайду туды, дзе фарбамі вясёлка грае,
Дзе розум вызваляецца, ад кепскіх дум адпачывае.
І застануся там, пакіну ўсё ў былом,
Ператваруся ў промень зор і стану сном...
Свидетельство о публикации №109102500984