Крыуда
Ён вінавата лашчыцца да ног.
Пайду я нацянькі праз жоўты лес,
Па ветрыкам расчэсанаму полю.
Яны не скажуць: “Не ў сваё залез!” –
Жыты й лясы маю пацвердзяць волю.
Заўсёды я дадому мог прыйсці,
Купацца ў Балтыі, бурштынікі шукаць.
Заўсёды, што хацеў, я мог знайсці –
Ды ветліва маглі не адказаць.
Пакрыўдзілі… З цярплівасцю прыму,
Нібыта воўк завыю на дарозе...
Балтыец-брат! З усмешкай абдыму,
Як на кляновым з’явішся парозе.
* * *
А што будзе праз дзесяць гадоў
І якая пратрубіць труба?
Саранча з сутарэнняў і схоў
Павылазіць – панікне трава...
У якой жа краіне малой
Распачаўся ўжо свету канец?
Мо пячатка для ліку галоў –
666 –
Танна зроблена? Веру крапі,
О мой брат па Хрысту,
Кубак крэўны да кроплі дапі –
І сыходзь тады у немату ...
О як светла і жудасна мне:
Як ад плоці аддзелены дух,
Я знаходжуся ў будучым сне.
Там на дзіва ажыўлены рух!
Як патрэбен ты сам для сабе,
Каб прарокаў ілжывых спазнаць
І анёлаў на гучнай трубе
Са свяцільнікам сустракаць...
Свидетельство о публикации №109101003109