Конi верасовага лесу

Пад сытаю поўняй – коні,
Па сініх абшарах – коні,
Лятуць і зьнікаюць коні,
Шумяць верасы-лясы.
Я чуў іхні бег, здаецца,
Яшчэ да народзін поўні,
Магчыма, прыблуда-рэха
Данесла іх галасы.
Магчыма і так… Ці варта
Ламаць крохкі куфар веры:
Яны недзе тут, я ведаў,
І досыць аб гэтым слоў!
Пазбаўлены сну і волі,
Пазнаўшы адчай пустэльняў,
Я зьведаў абдымкі поля
Густых верасоў-лясоў.
Ляцелі скрозь ноч, скрозь верас,
Няўлоўныя цені коней,
Іх цяжкія грывы вецер
Заблытваў у міражы.
Дальбог, ці было ўсё гэта:
Шум верасу, коні, поўня,
Імклівыя танцы ценяў,
І сам я, ці быў, ці жыў?
1990.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →