Вольная воля

Можна сесьці на брудны кардон ля ўваходу ў метро:
Лепш каля “Інстытута культуры”, а не – дык  ”Нямігі”,
І ў падраны пакет, капялюш ці, наогул, вядро,
Падаяньне зьбіраць, апрануўшы рызьзё забулдыгі.

Памаліцца на літасьць разбэшчанага патруля,
Што нахабна зьдзірае з падлеткаў чырвоныя крылы,
Падлічыць вашу шчодрасьць і скласці рубля да рубля,
Каб затым скіравацца туды, дзе “свабода – “чарнілу!”

Перайсьці праз масткі на будоўлю, каб там лоб у лоб,
З важаком аднавокім свабоднае зграі сабачай,
Піць з нямытае місы  “Ляснічага зоры” ўзахлёб
І сярод рубероіду скурчыцца ў радасным плачы.

Гэта ўсё ірэальна, але верагодна,
Як захочаш напоўніцу дыхаць свабодай!

2007.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →