Камянi

Я расьціў камяні,
Я зьбіраў камяні –
Аддаваў камяні проста так.
Хто трымаў пры сабе,
Хто зьбярог для вайны,
Хто прадаў камяні за мядзяк.

Ці сугрэюць душу
Камяні хоць каму –
Ці такой я чакаў цеплыні?
Ні дамоў з камянёў,
Ні карысьці ў зіму –
Не гараць, хоць ты плач, камяні.

У кішэнях людскіх
Камяні зараз сьпяць,
Ці ляцяць у чужы агарод.
Я расьціў камяні…
Каб урэшце аддаць
І душу, што спыніла палёт.
2006.


Рецензии
Добры верш, асаблива спадабалася:"Я расьціў камяні…Каб урэшце аддаць
І душу, што спыніла палёт."

Творчага палёту і часу, каб записаць усё!

Юлия Лужанина   07.10.2009 12:26     Заявить о нарушении

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →