Краю мой

Беларускі краю, краю мой Радзімы,
Прыгажэйшай казкі за цябе няма...
Чуеш, як над Бугам шамяцяць асіны,
Песьня звонкая нясецца салаўя...
І бярозак тонкіх шолах мілагучны –
Белы гай сярод блакітных рос.
Гоман верасоў, лугоў тваіх гаючых
І дурман сьвятых празрыстых лоз.
Чыстае крынічкі звонкае бурленьне
І маўклівы позірк вежаў-курганоў,
Нёмана разьлівы, водбліскі праменьня…
Ты – блакіту мора крамяных ільноў.

Сонечным ізьзяньнем залатых палеткаў,
І сінечай неба з васільковых сноў,
Жураўлінай песьняй улюблёных кветак
Да цябе імкнуся, Беларусь, ізноў...

2009


Рецензии