Сцены

Як добра, што я маю сцены
З бярвенняў тоўстых, смольных, дарагіх.
Іграць стамлюся ў жыццёвых сцэнах,
Рабіць памылкі, крыўды і грахі –

Спяшаюся ў дом-крэпасць у завулку
Ды што хачу раблю: спрабую каратэ
Ці каву п’ю. Ці мякка мне ці мулка --
Не буду слухаць зводкі МАГАТЭ.

Кіркорава пастаўлю я пласцінку,
Зямлёй і небам енкі замяню.
Пакінутую ўбачу я хусцінку –
І вечарам каханай пазваню...

Як добра, што я маю сцены
Свае, і дах, і вокны... танны скарб.
Хто мае дом, заўжды яго ацэніць:
Заўсёды гаспадар ён, а не раб!


Рецензии