ПЕрынка

Не цяруш чароўнае жар-птушцы,
Не спявае? - Паспрабуе ззяць!
Воблік той жа, справа не ў мянушцы,
Мо прывабней ПЕрынкаю зваць?

На рукаў знянацку не сядае,
Прагным крокам веры не дае.
Па начох пра цуд распавядае,
Раніцою з красак вільгаць п'е.

Не трапляе зайздрасці ў пасткі,
Ды з гадамі мроіцца радзей.
Усё імкнусь блішчынкі гэтай казкі
Сярод дрэў шукаць, сярод людзей...

              *       *       *


Рецензии
Чудесная жар-птица...чаройная,мілагучная, напеўная спадарыня Лапшына,адмысловы вершы,захапляльная філасофія...

Соловьёва   08.07.2009 08:38     Заявить о нарушении

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →