Паветраны палац
Так ненадзейны, што дыхнуць жахліва?
Ад слоў у прыцішшы застаецца пах,
Ён з цягам часу нагадае дзіва.
У якіх краёх шукаць яго пасля?
З якога боку кратаць разуменнем?
А змрок, што надыходзіць спакваля -
Перакананнем, пераўтварэннем.
Паветраны палац, я толькі госць,
Але хвіліна доўжыцца бясконца,
Ледзь адчувана пранікае скрозь
І светліць душу, як праменьчык сонца.
* * *
Свидетельство о публикации №109070705567
Игорь Козлов-Капитан 01.02.2017 23:03 Заявить о нарушении