Неяк хутка маладосць адыйшла

Неяк хутка маладосць адыйшла.
Непрыкметна, знянацку – сівы…
Кучаравая прычоска ўчора была,
А вось сення блішчыць ажно поў-галавы!..

То, што бачыў калісьці – ці праўда было?..
Мо сасніў я, прыгожы той  сон ?
Быццам кветка, у восень, жыцце адцвіло,
З вуснаў смех – як жалобны стогн…

Мо стаміўся, ад розных жыццевых завей.
І ад крыўды, да лесу я страціў давер…
Усе спяшаўся паспець, каб зрабіць усе хутчэй!
Я нарэшце  падумаў,  што далей  цяпер?…


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →