Мо нехта скажа...

Мо нехта скажа мне:"На што-
Жанчынай уласна захапляцца?"
Я ж адкажу яму:"А што?...
Як без яе ў жывых застацца!"

Цяпло, пяшчоту дарыць нам.
І для яе заўжды мы дзеці,
Ды й разважай нарэшце сам:
ЯНА--ўсе лепшае на свеце!

ВАДА-- ад засухі ратуе,
ПШАНІЦА-- корміць кожны дзень.
А КВЕТКА-- позірк наш мілуе...
У спякоту нас ратуе - ЦЕНЬ!

ЗЯМЛЯ- яна на ўсіх адзіна.
Жыццю пачатак усяму!
І БЕЛАРУСЬ -- мая РАДЗІМА...
Ну дык каму ж, я гімн пяю?!


Рецензии