Гiмн кахання

Назаужды, назауседы з табою,
Як з крываваю ружаю шып.
Аб табе, незнаемец мой, мрою
Пад самотны палоззяу скрып.
Я не ведаю: можа ты блiзка,
Мо далека… За крокам крок
Да цябе я iмкнуся. Вятрыска
Мне развеiць пауночны змрок.
Для мяне ты блакiтная мара
I забытых матывау павеу.
I я веру, што цемная хмара
Не задушыць кахання спеу.
Калu так, то я буду змагацца
За цябе i за наша жыцце.
Я хачу светлай думкай застацца,
Не хачу адлятаць у небыцце.
I я ведаю, веру, ты чуеш
Маю песню i думкi мае,
I пачуцце дарма не марнуеш,
I завеш да сябе у сне…
Гэты цуд, што каханнем завецца,
Мне навеяу калючы снег.
I таму мае сэрца iрвецца
Да цябе. Твой лагодны смех
У момант вока развее сумненне
I у душу прынясе мне агню.
Верыш? Чуеш? Я з чыстым сумленнем
Для цябе гiмн кахання пяю!...



1999 год (Ушачы)


Рецензии