З песнi слова не выкiнеш...

З песнi слова не выкiнеш,
Як хвiлiнку з жыцця,
Паляцеушы за птушкаю
Па-за край небыцця.
Атулiушыся хмарамi
Над дрыготкай зямлей,
Станем светлымi марамi
I пахучай раллей.
Ад наiунасцi шчырай
Прыгажэйшым стау свет.
Паляцiм жа у вырай!
Хiба ты не паэт?!
Над калыскай дзiцячаю
I чароунасцю cноу
Мы узнесласць юначаю
Там сустрэнем iзноу.
Стануць стромкiмi сосны,
I цудоуным увесь свет.
Мы у далекiя весны
Атрымаем бiлет.
Там нас знойдзе каханне –
Трапяткi той адчай.
За халодным растаннем
Усмiхаецца май.
Зноуку будуць сустрэчы.
Ружы. Вечар. Санет…
Што ж ты плачыш аб нечым
Невядомым, паэт?...
З песнi слова не выкiнеш,
Як хвiлiнку з жыцця,
Паляцiм жа за птушкаю
Па-за край небыцця!…



18 верасня 2000 года (Наваполацк)


Рецензии