Мацi

Я памятаю песні-калыхакі,
Якія мне спявала давідна,
Бы у небе загараліся заранкі,
Матуля над калыскаю адна.

Завея замятала куст каліны,
А мне у пакоі было добра з ей,
Як з чарауніцай з казачнай краіны,
З матуляю пяшчотнаю маей.

Гады ляцелі, нібы тая куля.
Дзяцінсва знікла у хвалях стромкіх рэк.
Але і зараз для мяне матуля
Мой самы блізкі сэрцу чалавек.

Я ведаю, што лепшых не бывае
Дабрэйшых і цудоунейшых вачэй.
У час, калі і плачу, і спяваю,
Яны мне свецяць праз імглу начэй.

А сэрца – гэта зоркі, гэта неба,
І сонечных праменяу цеплыня,
І шчодрасць нівы, і духмянасць хлеба,
І вечару спакой і цішыня.

На свеце ты адзіная такая,
Пяшчотная ласкавая мая.
Жыві зауседы, мама дарагая,
Бо без цябе у адзіноце я.



1999 год (Ушачы)


Рецензии