Радзiме

Мы шмат вандравалі па свеце.
Бывалі у розных краях.
Жыцце наша, нібы камета,
Пранеслася на вачах.
А там, за туманнымі далямі
Радзіма сумуе па нас,
І голас яе часта чуем мы:
“Як доуга чакаю я вас!”
І ноччу халоднаю, хмарнаю
Мы бачым свой край дарагі:
Бясконцыя сінія рэкі,
Лясы, і палі, і лугі.
Нам сніцца блакітнае неба,
Празрыстыя люстры азер,
Прыгожы і светлы бярэзнік,
Які у маучанні замер.
І чуем мы клекат бусліны,
І бачым мы хату сваю…
Радзіма, матуля-Радзіма,
Тваю не забыць цеплыню…
Ты ведай, мы вернемся хутка
Да родных лугоу і палеу,
Пацісне далоні нам сонца
Рукой з залатых прамянеу.
Засвецяцца гронкі рабіны,
І чырванню успыхнуць сады…
Мо гэта юнацтва шчаслівае
Да нас завітала сюды.
О, не! Не юнацтва – Радзіма
Заве праз імглу туманоу,
Як маці любімага сына,
Спрадвеку нас кліча дамоу.
 


1998 год (Ушачы)


Рецензии