Разбитае люстэрка

Як страшна, як дзіўна, як смешна...
Ці то не хапае святла?..
Ва ўчора разбітым люстэрку
Знікае святая замля...

Знікаюць лясы, гінуць плёсы,
Азёры зліваюца ўглыб.
Яскравы блакіт свой нябёсы
Хаваюць у шэры граніт.

І вочы, каханыя вочы
Губляюць сваю цеплыню...
І крокам крывавым я босая
Па гэтых аскепках іду.

І кроў выцякае няспешна:
На кветках блішчаць кругляшы...
Так, Божа, я болей ня смешная,
Бо мерцвянею ў душы.


Рецензии
Цудоўны верш. Жадаю поспехаў!

Георгий Чёрный   09.05.2009 19:29     Заявить о нарушении
Дзякуй))

Саншайн Лу   10.05.2009 10:56   Заявить о нарушении