Мiнуушчына Былое
прысвячаю
1.
Мне калісьці казала маці:
Ты паслухай мяне, дзіцё ,
Я табе раскажу пра мінуўшчыну:
Пра людзей, пра птах, пра быццё.
Каля рэчкі расла шалюга
Векавечная наша вярба,
А на ёй шмат гадоў ад веку
Старых пара буслоў жыла.
Вось сцямнела навокал аднойчы,
Бо набеглі цяжкія хмары,
Бліскавіца была ўдалечы
Потым грукнула дзесь за імшарам.
Вось малынка жахнула блізка
І пярун даляцеў да вярбы,
Ускалыхнулася дрэва старое,
Тэрмінова ўзняліся буслы.
А малыя бусляткі сядзелі
У тым гняздзе на такой вышыні,
І ад жаху, і ад страхоцця-
На крыло падняліся яны…
2.
Колькі год мінула ад веку,
Толькі крышку вярба абрасла,
Зноў навіслі цяжкія хмары,
Навальніца зноўку прыйшла.
Зноў маланка ўсё ахапіла,
Падпаліла сухое гальё,
Занялася старая вярба,
Занялося старое буслоўе.
Падняліся зноўку буслы,
Ды не ўсе паляцелі тады:
Падняліся толькі старыя,
А маленькія не змаглі.
І старыя буслы падняліся
Ў неба сіняе, ў вышыню,
Пракрычалі што стала сілы,
камнем рынулісь на зямлю.
А калі занялася шалюга,
Палыхнула ў хаты страха,
То старая вельмі жанчына
Дзетак двух ад агня адвяла.
І сярод таго попелішча,
Калі вішня ў садзе цвіла,
Тая бабка босай хадзіла,
Песні пела, святой слыла…
Я жадаю, дзіцё дарагое,
Каб у жыцці шанцавала табе,
Усміхалася яснае сонейка…
Навальніца цябе хай міне…
Свидетельство о публикации №109050707236