Дух цемры

Чаму, калі у вышіні,
з'яўляюцца агні сусвету
вяртаешся заўсёды ты
Празрыстым воблакам каметы?
Праходзіш ты праз вокнаў шкло,
Знаходзячы маё у цемры;
Прыходзіш на маё святло,
не парушаючы даверу.

І ціхім шэпатам галля
Ты кажаш мне:"Я тут, з табою".
І закалышацца трава
Ад лёгкіх крокаў па-над ёю.
І ты чакаеш за акном,
Калі святло я выключаю
І пралятаючы праз шкло,
Да ложка ціха падлятаеш.

Ціхенька сядзеш ля мяне,
Абдымеш лёгкаю рукою...
Мой сябра, нават і у сне
Заўсёды будзеш ты са мною.
Абараняючы мой сон,
Ўсю ноч ты прасядзіш над ложкам
І нават чорных вараноў
Мяне крык і не патрывожыць.

А раніцаю зорак звон,
Знікаючы у цемры свету,
Зной забярэ цябе дамоў,
у неба ранішняга цемру.
Ціхенька выйдзеш праз вакно,
Мой сон салодкі не парушыў.
У вечары ж вярнешся зноў
Ты шэпатам галінак грушы.


Рецензии