Мары

Хочаш ты да зорак,
Хочаш ты ў свет,
Хочаш ты далёка,
Дзе заўсёды снег.
Там заўжды сцюдзёна,
Там заўжды зіма,
Там, дзе ты не вольна,
Бо там не Зямля.
Там ёсць толькі зоры,
Там няма нябёс.
Тут, дзе ты сягоння,
Неба ўверсе ёсць.
Але ўсё ж ты хочаш
Быць далёка там,
Дзе зіяе Сонца
І гарачы пах.
Там, у свеце зорным,
Дзе няма Зямлі,
Дзе была ты ўчора,
І дзе будзеш ты.
Ты не хочаш цвёрда
Па Зямлі хадзіць
Не, ты хочаш доўга
На чужбіне быць.
Бо зямля чужая
Вабіць і заве,
А краіна ззяе
У далі нябес.
Мабыць ты аднойчы
Вернешся дамоў.
І ўбачыш вочы
Радасці святой.


Рецензии