Айчына

Прывабны край – мая Айчына,
Лагодных спеваў пуцявіна.
Люблю цябе , як маці сына,
Паважна, шаноўна, пачціва.

Люблю цябе – жыцця аснова
І кожнае радзімы слова,
І напеўную мову тую
Лаўлю адвечнаю, святую.

Якая дарыць асалоду
І душе, і сэрцу ва ўгоду,
І маці на якой спявала,
Калі ў журбоце сумавала,

Схіліўшы твар па-над калыскай
У хатцы невялічкай , нізкай.
Прывабны край – мая Айчына
І дарага мне асабліва.

Мару аб ёй улетку, ўзімку,
Чакаю мілаю гадзінку,
Калі сустрэну зноў аблогі,
Дзе родны пыл, роднай дарогі.


Рецензии